.
Open in new window.
   
Минская область

Герб
города
Герб города Столбцы В золотом поле лазуревый столб, обремененный серебряной яхтой, плывущей на волнах.

Утвержден Указом Президента Республики Беларусь (#691) от 20 ноября 2006 года.

Флаг
города
Прямоугольное полотнище с соотношением сторон 1:2, состоящее из трех вертикальных полос - желтого, голубого и желтого цветов (1:2:1). В центре голубой полосы размещена белая яхта, плывущая на волнах.

Утвержден Указом Президента Республики Беларусь (#691) от 20 ноября 2006 года.


  Административный центр Столбцовского района.
 
Население: 16,0 тыс. человек (на 01.01.2008)
 
Известен с первой половины 16 века.
В 1729 году получили Магдебургское право.
С января 1954 года - центр района Минской области.

Агульныя звесткі

Раён знаходзіцца ў заходняй частцы Мінскай вобласці. Ён утвораны 15 студзеня 1940 г. у Баранавіцкай вобласці, 8 студзеня 1954 г. увайшоў у Мінскую вобласць. У сучасных межах знаходзіцца з 1965 г. Плошча раёна 1882 км2. Насельніцтва на 2006 г. складала 44,4 тыс. чалавек. Гарадскога насельніцтва 34,9%. На 1 км2 у сярэднім прыпадае 23,6 чалавека. Жывуць беларусы (68,8%), палякі (23,4%), рускія (6%) i інш. Цэнтр раёна — горад Стоўбцы. У раён уваходзяць 200 сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйна падзяляецца на 15 сельсаветау: Аталезскі, Варацішчанскі, Вішнявецкі, Залужскі, Засульскі, Заямнаускі, Літвенскі, Мікалаеўшчынскі, Навасвержанскі, Налібацкі, Рубяжэвіцкі, Слабадскі, Хатаўскі, Цясноўскі, Шашкоўскі.

Праз тэрыторыю раёна праходзяць чыгунка Мінск—Баранавічы, аўтамагістраль Брэст—Мінск, а таксама аўтамабільныя дарогі Стоўбцы—Кобрын, Пяршаі—Нясвіж, Івянец—Стоўбцы, Рубяжэвічы—Дзяржынск, Мір—Стоўбцы, Нясвіж—Навагрудак.

Большая частка раёна ляжыць у межах Стаўбцоўскай раўніны, паўночна-заходняя частка знаходзіцца на Верхнянёманскай нізіне, паўночна-ўсходняя — на Мінскім узвышшы. Рэльеф раёна раўнінны хвалісты. Пераважныя вышыні 180—200 м. Най-вышэйшы пункт раёна — гара Дубовая (340 м) знаходзіцца каля вёскі Вірлавічы Літвеннскага сельсавета.

У раёне знаходзіцца Аколаўскае радовішча жалезных руд. Ёсць таксама пясчана-жвіровы матэрыял, гліны, будаўнічыя пяскі.

У студзені сярэдняя тэмпература паветра-6,5°С, у ліпені 17,7°С. За год выпадае 613 мм ападкаў. Вегетацыйны перыяд доўжыц-ца 190 сутак.

Найбольшая рака, што цячэ па тэрыторыі раёна, — Нёман і яго прытокі Сула, Ячонка, Альхоўка, Гавязнянка, Жацераўка, Залужанка, Уса. Ёсць возера Кромань. На рацэ Залужанка створана вадасховішча Старасвержанскае.

Амаль палавіну тэрыторыі (46,9%) займаюць лясы. Найбольш іх у паўночнай і паўночна-заходняй частках.

Пад балотамі 2% плошчы. Найбольшыя балоты Хмелішча, Гуменаўшчына, Гавязнянка.

У раёне ахоўваюцца тарфянікі Грань, Гуменаўшчына, Крывуха, Ліўе, пойма ракі Гавязнянка, Стары Нёман і інш.

Старонкі гісторыі

Паводле некаторых звестак, Стоўбцы вядомы з 1511 г. У пачатку 17 ст. — мястэчка, якое ўваходзіла ў Мінскі павет. Належала А.Слушку, які ў 1623 г. заснаваў тут кляштар дамініканцаў з касцёлам. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай у 1655 г. мястэчка разрабавана і спалена, загінула болып за палавіну жыхароў, але хутка было адноўлена. Моцна разбураны Стоўбцы і ў Паўночную вайну 1700—21 гг., але зноў хутка аднавіліся. У пачатку 18 ст. яны перайшлі ва ўласнасць С.Дэнгафа. 3 1728 г. належалі Чартарыйскім і сталі цэнтрам графства. Тут былі 144 двары, стаялі царква, касцёл, ратуша, дзейнічалі школа, кляштар са шпіталем, карчма, буйная рачная прыстань. У 1729 г. мястэчку дадзена магдэбургскае права.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Стоўбцы ўвайшлі ў Расійскую імперыю. 3 1796 г. яны цэнтр воласці Мінскага павета. Моцна пацярпелі ў вайну 1812 г. У 1822 г. тут пачало працаваць прыходскае вучылішча. У 1831 г. Стоўбцы былі канфіскаваны за падтрымку Чартарыйскім паўстання 1830—31 гг. і сталі дзяржаўнай уласнасцю.

У 1869 г. пачало працаваць народнае вучылішча для хлопчыкаў, а ў 1875 г. — для дзяўчат. У 1871 г. за 2 км ад мястэчка на чыгунцы Масква—Брэст заснавана аднайменная станцыя. У 1874 г. была пабудавана запалкавая фабрыка, працаваў лесапільны завод.

У 1882 г. непадалёку ад Стоўбцаў, у былым засценку Акінчыцы, нарадзіўся народны паэт Беларусі Якуб Колас.

Пасля шматлікіх пажараў у 2-й палавіне 19 — пачатку 20 ст. Стоўбцы пачалі расці ў бок станцыі. У 1909 г. было адкрыта гарадское вучылішча. У 19 ст. тут адна з галоўных прыстаней на Нёмане. Былі развіты рамесніцтва і гандаль; будавалі рачныя судны. Адсюль вывозілі збожжа, лесаматэрыялы, пяньку, смалу.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. Стоўбцы адышлі да Польшчы і сталі горадам, цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства. Налічвалася 2956 жыхароў. Былі пагранічнай чыгуначнай станцыяй.

3 1939 г. Стоўбцы ў складзе БССР. Налічвалася 7,5 тыс. жыхароў. 3 1940 г. сталі цэнтрам Стаўбцоўскага раёна.


Область
Район
Населенный пункт
Улица

Расстояние между двумя населенными пунктами
Пункт отправления
Пункт назначения

Нажмите "Запрос" для получения необходимой информации









Наши новостиУслуги по печати и сканированиюНа главную страницу Rating
All.BY
ukrhot.com - ukrhot

Использование материалов сайта, без разрешения владельца, ЗАПРЕЩЕНО!
© Картоснова: Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь
Государственный картографо-геодезический фонд Республики Беларусь
© Компьютерный дизайн карт: ООО СП "Евроферлаг"
Web-дизайн, концепция и тематическое содержание: HSA&Co
Программирование Java/JavaScript: HSA&Co
Iaoe iiainoe Iaoe oneoae